У Брэст прыляцеў Дыега Марадона (фота, відэа)

У Брэст прыляцеў Дыега Марадона (фота, відэа)

У Брэст чартарным рэйсам з Масквы прыляцеў знакаміты аргентынец Дыега Марадона. Старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" у панядзелак правядзе прэс-канферэнцыю і наведае футбольны матч чэмпіянату Беларусі. У аэрапорце яго віталі хлебам-соллю.

Марадона будзе ў нашай краіне толькі адзін дзень. У 18:00 пачнецца яго прэс-канферэнцыя ў гатэлі "Эрмітаж". А ў 20:45 стартуе матч чэмпіянату Беларусі па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам". Дыега Марадона выйдзе на поле стадыёна і будзе вітаць заўзятараў. Як чакаецца, на трыбунах будзе аншлаг.

У Брэст прыляцеў Дыега Марадона (фота, відэа)
Фота: Reuters
У Брэст прыляцеў Дыега Марадона (фота, відэа)
Фота: Reuters
У Брэст прыляцеў Дыега Марадона (фота, відэа)
Фота: Reuters
У Брэст прыляцеў Дыега Марадона (фота, відэа)
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі