У брэсцкіх аўтобусах адключылі Wi-Fi

У брэсцкіх аўтобусах адключылі Wi-Fi

У брэсцкіх аўтобусах адключылі Інтэрнэт, бо выкарыстанне пунктаў доступу Wi-Fi унутры транспарту выявілася незаконным. Не так даўно ў Брэсце пачалі кірсіраваць два аўтобусы, абсталяваныя сістэмай для бясплатнага выхаду ў Інтэрнэт. Аднак днямі доступ у глабальнае сеціва спыніўся не толькі ў транспарце Брэста, але таксама іншых гарадоў, паведамляе "Віртуальны Брэст".

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю на гэты конт дало свае тлумачэнні: без рэгістрацыі і дазволаў можа выкарыстоўвацца толькі апаратура Wi-Fi, якая ўсталёўваецца ўнутры будынкаў і збудаванняў і не выкарыстоўвае знешнія антэны. Паколькі транспартныя сродкі не з’яўляюцца будынкамі і збудаваннямі, то для выкарыстання пунктаў доступу Wi-Fi у іх патрэбны дазвол ад БелДІЭ і ўзгадненне з Міністэрствам абароны.

Фота: irishtimes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі