У Брэсцкай вобласці ў сераду чакаецца мокры снег

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, заўтра ў паўднёва-заходніх раёнах прагназуюцца дождж і мокры снег, слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, па ўсходзе будзе мінус 7-9. Днём чакаецца ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі