У Брэсце затрымалі зламыснікаў, якія "пачысцілі" банкамат у Доме культуры

Трох падазроных у крадзяжы 300 млн рублёў з банкамата затрымала брэсцкая міліцыя.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", банкамат, які знаходзіцца ў Доме культуры, быў абрабаваны ў сакавіку. Невядомыя ўскрылі яго з дапамогай аўтагену. Цяпер праваахоўнікі правяраюць датычнасць затрыманых, якім ад 20 да 30 гадоў, да іншых падобных злачынстваў.