У Брэсце суд разгледзіць справу аб камерцыйным шпіянажы

У Брэсце суд разгледзіць справу аб камерцыйным шпіянажы

У Брэсце суд разгледзіць справу аб камерцыйным шпіянажы. Адзначаецца, што такі працэс адбудзецца ўпершыню за час існавання Следчага камітэта Беларусі.

Крымінальную справу па абвінавачанні двух мужчын у камерцыйным шпіянажы і хабарніцтве расследавала УСК па Брэсцкай вобласці. Высветлілася, што яны незаконным чынам спрабавалі даведацца пра тэхналогію вытворчасці смалы і рэцэптуру фарбы, якія былі распрацаваны адным з прадпрыемстваў і выкарыстоўваліся для нанясення дарожнай разметкі. Зламыснікі перадалі службовай асобе 2500 долараў за атрыманне інфармацыі і абяцалі яшчэ столькі ж. Калі ж перадавалі другую частку хабару, раптоўна з’явіліся міліцыянеры і АМАПаўцы, якія мужчын затрымалі.

Сваю віну “камерцыйныя шпіёны” цалкам прызналі. Іх таксама абвінавачваюць у замаху на дачу хабару ў буйным памеры. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі