У Брэсце схапілі хлопца, калі ён здаваў тэставанне са спецтэхнікай

Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў Брэсцкім дзяржаўным політэхнічным каледжы. Малады чалавек спрабаваў выкарыстаць спецтэхніку на цэнтралізаваным тэставанні па матэматыцы. Калі яго памочніка папрасілі адагнаць аўтамабіль ад будынка, у хлопца, які здаваў тэставанне, здалі нервы. У выніку кантралёры знайшлі ў яго мікранавушнік, з дапамогай якога ён спадзяваўся пачуць падказкі — праз мабільны тэлефон.


Юнака выгналі з аўдыторыі. Спробу здаць цэнтралізаванае тэставанне цяпер ён зможа зрабіць толькі ў наступным годзе.
 

Цэнтралізаванае тэставанне працягнецца да 28 чэрвеня.

З цэнтралізаванага тэставання выгналі 25 маладых людзей
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі