У Брэсце пенсіянер набыў машыну з “перабітым” нумарам

У Брэсце пенсіянер набыў машыну з “перабітым” нумарам

У Брэсце 79-гадовы пенсіянер набыў патрыманы “БМВ” з “перабітымі” нумарамі. Факт падробкі выявіўся падчас пастаноўкі транспартнага сродку на рэгістрацыйны ўлік у МРЭА ДАІ. Падчас агляду ў інспектара ўзніклі сумневы ў сапраўднасці VIN-нумара.

Экспертыза паказала, што рэгістрацыйны нумар мянялі: фрагмент кузава выдалілі, а на яго месца прыварылі новы нумар. Спецыялісты аднавілі першасны ідэнтыфікацыйны нумар аўтамабіля. Цяпер Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт. 381 (падробка або знішчэнне ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку).

Ад пачатку года брэсцкія эксперты атрымалі 19 заяваў ад грамадзянаў для правядзення экспертызы ідэнтыфікацыйных маркіровачных абазначэнняў транспартных сродкаў. Звычайна гаворка ідзе пра даследаванне аўтамабіляў з частковай адсутнасцю знакаў ідэнтычнай маркіроўкі ў выніку працэсаў карозіі, паведамляе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі