У Брэсце Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі

У Брэсце Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі

9 чэрвеня ў Брэсце быў агучаны прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк. Яе асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму (такі тэрмін і прасіў пракурор Павел Крупеніч). Суддзя — Яўген Брэган, паведамляе тэлеграм-канал @viasna_brest.

Жанчыну прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, абраза прэзідэнта і абраза прадстаўніка ўлады. Пацярпелымі па справе праходзілі 7 сілавікоў.

Сцвярджалася, што Шарэнда-Панасюк падчас агляду ў яе кватэры плюнула і ўдарыла аднаго з міліцыянераў, а з іншага сарвала маску, а астатніх сілавікоў (і кіраўніка дзяржавы) нібыта абражала.

У судзе жанчына трымалася годна. Яна заявіла, што не лічыць тое, што адбываецца, судом, таму што "палітычныя рэпрэсіі нічога агульнага з судом не маюць".

У Паліны Шарэнда-Панасюк двое непаўналетніх дзяцей, яе муж Андрэй Шарэнда знаходзіцца пад хатнім арыштам — на яго распачалі крымінальную справу па артыкулах "абраза прэзідэнта" і "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь".

Праваабаронцы прызналі Шарэнда-Панасюк палітзняволенай, яна знаходзіцца за кратамі з пачатку студзеня.

У Брэсце Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі
Сям'я Шарэндаў / 3beltv.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі