У Брэсце падчас "патопу" па дапамогу да ратавальнікаў звярнуліся 200 чалавек

У Брэсце падчас "патопу" па дапамогу да ратавальнікаў звярнуліся 200 чалавек

У Брэсце ў другой палове дня 12 ліпеня падчас "патопу", які пачаўся з-за моцных залеваў, па дапамогу да ратавальнікаў звярнуліся 200 чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС, яны паведамлялі пра падтапленне ўчасткаў дарог (месцамі — да 80 см), прыватных падворкаў, падвалаў шматкватэрных дамоў, адміністрацыйных будынкаў. Для ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягвалася 20 адзінак тэхнікі і 74 чалавекі з МНС, 2 адзінкі тэхнікі і 50 чалавек з брэсцкага ЖРЭУ, 4 адзінкі тэхнікі і 24 чалавек з мясцовага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства.

БЕЛТА дадае, што ў Брэсце 12 ліпеня выпала больш за 80% месячнай нормы ападкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі