У Брэсце па "карагоднай справе" асудзілі яшчэ 6 чалавек

У Брэсце па "карагоднай справе" асудзілі яшчэ 6 чалавек

У Брэсце па "карагоднай справе", за "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", асудзілі яшчэ 6 чалавек. Працэс праходзіў у судзе Маскоўскага раёна. Суддзя Марыя Аліферук вынесла такія прысуды, якія і прасіла абвінавачванне: Алега Куляшу адправілі ў калонію на 1 год і 7 месяцаў (напярэдадні яму споўнілася 50 гадоў), астатнія атрымалі "хімію".

Мікіта Дзмітрыеў асуджаны на 2 гады "хіміі", муж і жонка Сяргей Кунцэвіч і Ганна Кашырскіх — па 1,5 года "хіміі", Таццяна Пякарская і Дзмітрый Макарэвіч — па 1,5 года хатняй "хіміі".

13 верасня 2020 года ў Брэсце ўдзельнікі вулічнай акцыі выйшлі на скрыжаванне, дзе спявалі песні і вадзілі карагоды. Іх разганялі вадамётам. Нядаўна СК заявіў, што фігурантамі "карагоднай" справы сталі 129 чалавек. У дачыненні да 104 з іх расследаванне скончанае, асуджана амаль 90.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі