Вы тут

Пасля выбараў СК распачаў больш за 5 тысяч крымінальных спраў "за пратэсты"

Толькі па "карагоднай" справе ў Брэсце праходзяць 129 чалавек / скрыншот відэа​

З 9 жніўня 2020 года Следчы камітэт Беларусі распачаў больш за 5 тысяч крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі, заявіў у інтэрв'ю БЕЛТА першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.

"Летась такіх злачынстваў было каля 1,7 тысячы, за дзевяць месяцаў гэтага — каля 3,3 тысячы", — удакладніў ён.

Каля 40% з агульнай колькасці "пратэсных" спраў распачатыя за паклёп і абразы службовых асоб. Яшчэ 25% — гэта справы па фактах апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці.

Шандаровіч расказаў, што ў цяперашні час па 2 тысячах "пратэсных" спраў расследаванне ўжо завершанае. Асобна ён спыніўся на "карагоднай" справе ў Брэсце. Па яго словах, фігурантамі гэтай справы былі 129 чалавек. У дачыненні да 104 расследаванне ўжо скончанае, матэрыялы перададзеныя пракурору.

Нагадаем, 13 верасня 2020 года ў Брэсце ўдзельнікі акцыі выйшлі на скрыжаванне, дзе спявалі песні і вадзілі карагоды. Іх разганялі вадамётам, затым пачалі затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.