У Брэсце не дазволілі правесці пікет да 9-й гадавіны знікнення Ю.Захаранкі

Брэсцкі гарвыканкам не дазволіў правесці пікет, прымеркаваны да дзявятай гадавіны знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Адпаведную заяўку на 7 траўня падаваў праваабронца Раман Кісляк.  Пікет меўся адбыцца ў цэнтры Брэста, каля кінатэатры "Беларусь" на вуліцы Савецкай. Аднак гарадскія ўлады заявілі, што для масавых мерапрыемстваў вылучаны стадыён "Лакаматыў", а на вуліцы Савецкай ідзе рэканструкцыя.

Праваабаронца ў каментары агенцтву БелаПАН заявіў, што будзе абскарджваць рашэнне гарвыканкаму, бо вуліца не закрытая для пешаходаў.

Нагадаем, што Юры Захаранка знік у траўні 1999 гады, пра яго лёс нічога не вядома. У тым жа годзе ў Беларусі зніклі іншыя палітыкі — Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскім і журналіст Зміцер Завадскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі