Браканьеры сярод дня лавілі рыбу на сетку ў горадзе

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, трох рыбакоў затрымалі на рацэ Мухавец у Брэсце. Выкарыстоўваючы забароненую прыладу лоўлі (сетку), яны здабылі амаль 100 рыб розных відаў. Сума шкоды, якая была нанесена навакольнаму асяроддзю, ацэненая амаль у 5 мільёнаў рублёў.



Усе затрыманыя — брэстаўчане 27, 29 і 30 год. За незаконную здабычу рыбы ў буйным памеры ім пагражае да 3 год пазбаўлення волі.





Сеткі, а таксама здабытую рыбу канфіскавалі.