У Брэсце байкер трапіў пад "Крайслер" і загінуў (фота)

Малады чалавек нядаўна купіў свой матацыкл "Хонда" ў Польшчы і толькі-толькі паспеў яго зарэгістраваць, піша сайт tomin.by.



Здарэнне адбылося ў аўторак каля 17-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Гаўрылава і Ленінградскай. Відавочцы сцвярджаюць, што матацыкліст ехаў на чырвонае святло і таму сутыкнуўся з аўтамабілем "Крайслер", якім кіравала жанчына. Удар быў настолькі моцны, што матацыкл выкінула на абочыну, а хлопца — у цэнтр перакрыжавання. Лекары яму дапамагчы ўжо не змаглі.

Фота — onliner.by, nn.by