У Беларусі затрымалі чарговага шпіёна

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што ў нашай краіне затрыманы грамадзянін, які "збіраў інфармацыю для адной з замежных выведак". Іншыя падрабязнасці Вакульчык не агучыў, інфармуе БЕЛТА.

"Интерфакс-Запад" дадае, што затрыманне шпіёна адбылося ў Мінску. Супрацоўнікі КДБ схапілі мужчыну ў момант атрымання ім нейкай інфармацыі.

 

Нагадаем, 30 траўня старшыня КДБ заявіў, што працэс па "шпіёнскай справе" наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова разгледзяць у закрытым рэжыме. Яго затрымалі летась у Віцебску і абвінавацілі ў шпіянажы на карысць замежнай выведкі.

КДБ заклапочаны непаўналетнімі, якія "спрабуюць здзяйсняць выбухі"