У Брэсце аштрафавалі за бел-чырвона-белую падсветку дома

У Брэсце аштрафавалі за бел-чырвона-белую падсветку дома

У Брэсце суд аштрафаваў старшыню таварыства ўласнікаў "Луцкая 64" Віталя Сімановіча за бел-чырвона-белую падсветку дома. А калі больш дакладна — за невыкананне пісьмовага патрабавання адміністрацыі Маскоўскага раёна. Як паведамляе binkl.by, чыноўнікі заявілі, што бел-чырвона-белая падсветка "парушае архітэктурнае аблічча будынка". Яна з'явілася ў канцы лета, калі хтосьці ў лоджыях замяніў лямпачкі. Большасць сябраў таварыства не былі супраць такіх колераў асвятлення. Нібыта не былі супраць і ратавальнікі.

Аднак чыноўнікі запатрабавалі да 14 верасня зрабіць асвятленне такім, якім яно было раней. Старшыня таварыства запытаўся ў чыноўнікаў, якія менавіта пункты праектнага рашэння былі парушаны. Тым часам работнікі ЖРЭУ разам з міліцыянерамі неаднаразова спрабавалі павыкручваць лямпачкі, што ў выніку і зрабілі.

Як паведамляе brestspring.com, старшыню таварыства ўласнікаў аштрафавалі на 405 рублёў (на 15 базавых велічынь).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі