У Брэсце адбыўся "парад" машынаў хуткай дапамогі (фота, відэа)

Ніякіх надзвычайных здарэнняў у Брэсце 16 ліпеня не адбывалася. Але незвычайная актыўнасць аўтамабіляў “хуткай” не засталася без увагі гараджанаў (глядзіце відэа).

Спачатку “хуткія” ехалі ў бок Брэсцкай крэпасці, пасля вярталіся назад. Ні ратавальнікі, ні служба ДАІ  аніяк не тлумачылі, што адбываецца. Пазней стала вядома, што памёр дырэктар аўтабазы "103", а калегі такім чынам вырашылі праводзіць яго ў апошні шлях.

"Раптоўна памёр дырэктар аўтабазы Співак Уладзімір Анатольевіч. Вось сёння і правялі яго ў апошні шлях. Павезлі яго на Украіну хаваць.  Ехалі тыя брыгады, якія базуюцца на падстанцыі "Усход". Гэта не было ў страту аказанню хуткай медыцынскай дапамогі насельніцтву горада Брэста, гэта было апошняе ўшанаванне чалавеку, які кіраваў гэтай установай амаль дваццаць гадоў", — распавядае Еўрарадыё супрацоўнік Адміністрацыі гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

 

Фота: Еўрарадыё.

Відэа: virtual.brest.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі