Вы тут

У Брагінскім раёне застрэлілі ветэрынара, які рыбачыў на Дняпры

Сяргей Чамбровіч

У Брагінскім раёне забілі ветэрынара, які рыбачыў на Дняпры, пішуць мясцовыя журналісты. У тых мясцінах улады забаранілі наведваць лясы, а таксама выкарыстоўваць лодкі.

Доктара звалі Сяргей Чамбровіч. Ён рыбаліў з прыяцелем, калі па іх пачалі страляць. "Адзін да смерці, другі паранены, паспеў уцячы — схавацца і выклікаць дапамогу", — прыводзяць журналісты словы людзей, знаёмых з сітуацыяй. 

Паводле адной інфармацыі, рыбакі плылі па Дняпры на лодцы. Паводле іншай — знаходзіліся на беразе.

Усё гэта адбылося ў раёне вёскі Ніжнія Жары — самага паўднёвага населенага пункта Беларусі. Вёска стаіць зусім недалёка ад Дняпра, па якім праходзіць мяжа з Украінай.

Сваякі Чамбровіча ў гутарцы з журналістамі пацвердзілі звесткі, але падрабязнасцяў не расказалі. "Адкуль стралялі — не ведаем, нічога не ведаем, ідзе следства", — кажуць яны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.