У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 25 градусаў цяпла

У чаканні цяпла

У чаканні цяпла / Euroradio

У суботу, 30 сакавіка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ў дзённыя гадзіны месцамі на поўначы магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — ад +3 да +5), удзень — 15-20 (на поўдні — да +22, у сталіцы — 17-19 цяпла).

У нядзелю, 31 сакавіка, таксама пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны чакаецца ад +4 да +11, у дзённыя гадзіны — 18-25 цяпла.

У панядзелак, 1 красавіка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы прагназуецца ад +7 да +13 градусаў, удзень — ад +18 да +25. 

У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 25 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 25 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі