У найбліжэйшыя 10 гадоў у Беларусі з'явіцца тэхналогія 5G

Тэхналогія 5G з'явіцца ў нашай краіне на працягу 10 гадоў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко.

"Міжнародныя стандарты сувязі пятага пакалення канчаткова будуць зацверджаныя толькі ў 2018 годзе. Спатрэбіцца яшчэ 1-2 гады, каб укараніць і запусціць неабходнае абсталяванне. У найбліжэйшае дзесяцігоддзе мы зможам пабачыць гэтую тэхналогію і ў Беларусі", — цытуе словы чыноўніка БЕЛТА.

Па словах Шадко, хуткасць мабільнага інтэрнэта пакалення 5G складзе амаль 4 гігабіты за секунду. У такім выпадку, каб спампаваць фільм у якасці HD, спатрэбіцца 2-3 секунды.

Дзмітрый Шадко растлумачыў, што сёння большасць краін з добрым узроўнем тэхнічнага развіцця звычайна карыстаецца трэцім пакаленнем сувязі — 3G, сувязь чацвёртага пакалення ўкарэненая далёка не ўсюды. Плануецца, што ў Беларусі такая тэхналогія з'явіцца ў 2015 годзе.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі