У бліжэйшы час Беларусь наведае старшыня карэйскай карпарацыі LG
Беларусь у сакавіку-красавіку ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі пад час афіцыйнага візіту ў Карэю беларускага прэс’ера Сяргея Сідорскага, наведае прэзідэнт паўднёвакарэйскай карпарацыі LG. Паводле тых жа дамоўленасцяў, на беларускае прадпрыемства “Інтэграл” ужо пастаўляюцца LG-панэлі. Сяргей Сідорскі адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены ў стварэнні сумесна з карпарацыяй LG прадпрыемстваў па вытворчасці бытавой тэхнікі. Прэм’ер-міністр спадзяецца, што наступным этапам супрацоўніцтва будзе арганізацыя фінансавых кампаніяў і карпарацыяў у Беларусі. сярод магчымых партнёраў называюцца такія кампаніі як КОТРА і Хёндай.
Паводле БелТА
Паводле БелТА