У Бішкеку беларуса Станіслава Зася зацвердзілі на пасадзе генсека АДКБ

У Бішкеку беларуса Станіслава Зася зацвердзілі на пасадзе генсека АДКБ

Дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася зацвердзілі на пасаду генсека Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Адбылося гэта 28 лістапада ў Бішкеку на саміце АДКБ. Зась быў запрошаны на пасяджэнне кіраўнікоў краін у вузкім складзе, ён сядзеў побач з Аляксандрам Лукашэнкам. Паўнамоцтвы новага кіраўніка арганізацыі пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года. Першае інтэрв'ю Зася ў новай якасці можна пабачыць тут.

Станіславу Засю 55 гадоў. Ён — ураджэнец Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыў Вайсковую акадэмію Рэспублікі Беларусь і Вайсковую акадэмію Генштаба Узброеных сіл РФ. Зась служыў у Генштабе беларускага войска да 2008-га, калі быў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі РБ. Дзяржсакратаром ён стаў у 2015-м. На пасаду генсакратара АДКБ Станіслаў Зась быў прапанаваны ў снежні 2018-га. Усе ўдзельнікі арганізацыі падтрымалі яго кандыдатуру, найпазней — Арменія, якая мела прэтэнзіі да Беларусі найперш з-за паставак зброі ў Азербайджан, але сітуацыя была ўрэгулявана.

У склад Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ўваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Генсек — вышэйшая адміністрацыйная службовая асоба арганізацыі. Ён кіруе сакратарыятам АДКБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі