У беларускім пашпарце будуць адбіткі 10 пальцаў

Беларусь гатовая да ўвядзення біяметрычных пашпартоў. Аб гэтым заявіў на міжнароднай канферэнцыі па біяметрыі ў Мінску першы намеснік міністра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў.
Паводле яго слоў, спатрэбіцца 2-3 гады пасля прыняцца прэзідэнтам адпаведнага рашэння, каб увесці біяметрычныя дакументы.

Як паведамляе “Інтэрфакс”, у эксперыментальным узоры беларускага пашпарта будзе размешчаны бескантактавы чып з адбіткамі дзесяці пальцаў рук. Па словах Куляшова, міжнародны досвед паказвае, што біяпашпарты ў мэтах бяспекі ўводзіць неабходна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі