У беларускай Авіяцыйнай інспекцыі будзе працаваць 70 чалавек

У беларускай Авіяцыйнай інспекцыі будзе працаваць 70 чалавек

У беларускай Авіяцыйнай інспекцыі будзе працаваць 70 чалавек. Такую штатную колькасць узгадніў Міністэрству транспарта і камунікацый прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Авіяцыйная інспекцыя створаная ў Беларусі толькі сёлета. Гэты дзяржаўны орган мусіць кантраляваць бяспеку авіяцыйных палётаў и авіяцыйную бяспеку ў галіне грамадзянскай авіяцыі.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі №328 “Аб стварэнні ўстановы” ад 4 верасня 2019 года, Авіяцыйная інспекцыя мусіць быць створаная да 1 снежня 2019 года. Яна будзе падначальвацца Дэпартаменту па авіяцыі Мінтранса. Сродкі на яе фінансаванне бяруцца з рэспубліканскага бюджэта (дзеля гэтага на 200 тысяч рублёў памяншаюцца выдаткі на ўтрыманне Транспартнай інспекцыі) і з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда грамадзянскай авіяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі