У Беларусі з’явіцца электронная кулінарная мапа

У Беларусі распрацуюць мабільны дадатак для гастранамічных турыстаў, паведаміла БЕЛТА старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова.

Першым этапам рэалізацыі праекта стане стварэнне кулінарнай мапы Беларусі, на якой адзначаць усе месцы, дзе можна пакаштаваць сапраўдную нацыянальную кухню. Пазней распрацуюць электронную інтэрактыўную мапу, а затым і мабільны дадатак. Паводле Валерыі Кліцуновай, аўтары праекта даўно збіраюць матэрыялы па кулінарнай спадчыне і адзначаюць месцы, дзе захаваўся смак сапраўднай беларускай ежы.

Падзяліцца ўнікальнымі рэцэптамі і дапамагчы ў стварэнні кулінарнай мапы могуць усе ахвочыя.

Ілюстратыўнае фота з сайта belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі