Вы тут

У Беларусі знізіўся сярэдні заробак

Зніжэнне заўважнае, калі заробак перавесці ў долары / БЕЛТА

У Беларусі знізіўся намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў. У лютым 2020-га ён склаў 1119,7 рубля, у студзені — Br1118,1, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Зніжэнне заўважнае, калі заробак перавесці ў долары (527 долараў у студзені і 509 долараў у лютым) і ўлічыць цяперашні курс.

Сярэдні заробак у сталіцы склаў 1591,6 рубля, у Мінскай вобласці — Br1105,1. Найменшы сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці — 921 рубель. У Гомельскай вобласці — 993,4 рубля, у Брэсцкай — 961,4, у Гродзенскай — 952,8, у Віцебскай вобласці — 939,5 рубля.

Найбольш у мінулым месяцы атрымлівалі работнікі ІТ — амаль 4700 рублёў, найменш — работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці — Br565,3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.