У Беларусі знайшлі ўнікальную паясную накладку вікінгаў
![Археалагічныя раскопкі і каштоўная знаходка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/szum.jpg.webp?itok=ucXOdsG0)
Археалагічныя раскопкі і каштоўная знаходка / t.me/nanbelarus/
У Беларусі знайшлі ўнікальную паясную накладку вікінгаў. Як піша sb.by, археалагічныя раскопкі праводзіліся ў Шумілінскім раёне. Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН на чале з кандыдатам гістарычных навук Маратам Клімавым працавала ў аграгарадку Кардон. Паводле яго слоў, побач з адным з выяўленых былых будынкаў і знайшлі ўнікальную паясную накладку, якая належыць да скандынаўскіх старажытнасцяў і выкананая ў "звярыным стылі". Яе будуць даследаваць.
Беларускія археолагі падкрэсліваюць, што дакладна такіх самых накладак яшчэ не знаходзілі. Па стылі выканання яна блізкая да той, якую знайшлі ў 2022-м падчас раскопак у Верхнім замку ў Полацку.
Гарадзішча Кардон — адно з найбуйнейшых паселішчаў вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.
![У Беларусі знайшлі ўнікальную паясную накладку вікінгаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/10af0638e766b40ec1bc53c38c558cbc.jpg.webp?itok=Y63O5UYi)
![У Беларусі знайшлі ўнікальную паясную накладку вікінгаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/6efcc8a3a10f7b107e760ba115106ae1.jpg.webp?itok=ksIu55H-)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.