У Беларусі затрымалі партыю гашышу на $13 млн (фота, відэа)

У Беларусі затрымалі партыю гашышу на $13 млн (фота, відэа)

У Беларусі затрымалі вялікую партыю гашышу. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, яна была схавана ў марскім кантэйнеры, які на грузавіку везлі з Рыгі ў Расію. Беларускія мытнікі знайшлі 668 кг наркотыка, разлічанага на 3,3 млн доз. Кошт партыі складае каля 13,4 млн долараў

Кіроўца — 44-гадовы грамадзянін Беларусі. Паводле дакументаў, у грузавіку мусілі быць пестыцыды. Яны там і былі, але сярод бочак знайшліся і скрынкі з гашышам. Распачата крымінальная справа, кіроўца затрыманы.

У Беларусі гэта самая вялікая партыя гашышу, выяўленая за апошняе дзесяцігоддзе.

У Беларусі затрымалі партыю гашышу на $13 млн (фота, відэа)
Наркотыкі знойдзены / customs.gov.by
У Беларусі затрымалі партыю гашышу на $13 млн (фота, відэа)
Гашыш / customs.gov.by
У Беларусі затрымалі партыю гашышу на $13 млн (фота, відэа)
Гышыш / customs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі