У Беларусі забаронена наведваць лясы ў 40 раёнах (карта)

У Беларусі забаронена наведваць лясы ў 40 раёнах (карта)

У Беларусі забаронена наведваць лясы ў 40 раёнах. Прычына — шалёная спёка, якая назіраецца апошнімі днямі. Тэмпература б'е рэкорды, а небяспека пажараў у беларускіх лясах узрастае.

Лідар па забаронах — Гомельская вобласць. Тут лясы па стане на 12 чэрвеня можна наведваць толькі ў чатырох раёнах. Не нашмат лепш справы ў Мінскай вобласці. А вось на поўначы краіны, у Віцебскай вобласці, забаронаў на наведванне лясоў пакуль не ўведзена ўвогуле. 

Дарэчы, за 11 чэрвеня выратавальнікі зафіксавалі 5 пажараў у экасістэмах. Усе яны былі патушаныя.

У Беларусі забаронена наведваць лясы ў 40 раёнах (карта)
mchs.gov.by

Сачыць за абнаўленнямі карты можна тут — на сайце МНС Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі