У Беларусі забаранілі павялічваць цэны на платныя медыцынскія паслугі

У Беларусі забаранілі павялічваць цэны на платныя медыцынскія паслугі. Пра гэта гаворыцца ў лісце намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы, якое было апублікаванае ў газеце "Медицинский вестник".

У ім адзначаецца, што Міністэрства аховы здароўя даручыла суб'ектам гаспадарання ўсіх формаў уласнасці забяспечыць выкананне мараторыя на павышэнне коштаў (тарыфаў) на платныя медыцынскія паслугі "да атрымання дадатковага распараджэння". Сістэму кантроля ў рэгіёнах за зменамі ўзроўню цэнаў мусяць арганізаваць начальнікі ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны павінны інфармаваць міністэрства пра выкананне даручэння не пазней за 10-е чысло кожнага месяца.

У лісце Вячаслава Шылы адзначаецца, што забарона ўведзеная "для забеспячэння стабілізацыі коштаў на платныя медпаслугі і з улікам іх сацыяльнай значнасці".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі