Украіну атакавалі 121 беспілотнікам і ракетай, у Белгарадзе ўдар прыйшоўся па Ozon

Наступствы расійскай атакі ў Адэсе

Наступствы расійскай атакі ў Адэсе / Reuters

У ноч на 31 жніўня Расія атакавала Украіну 121 беспілотнікам і ракетай Х-59. У Запарожжы беспілотнік ударыў па шматпавярховым доме, пацярпелі два чалавекі, у тым ліку падлетак. Таксама пашкоджаная пажарна-выратавальная частка. У Адэскай вобласці, паводле мясцовых уладаў, быў нанесены ўдар па тэрмінале "Новай пошты".

Напярэдадні, 30 жніўня, пад абстрэлам апынуўся Белгарад. Паводле мясцовых уладаў, загінулі два чалавекі — дарослы і 16-гадовы падлетак. Пашкоджаныя ЦЭЦ, электрападстанцыі і тэлевежа. Пад удар таксама трапілі лагістычны цэнтр і хаб Ozon: узнік пажар, супрацоўнікаў эвакуявалі, ёсьць пацярпелыя. 

Кампанія прыпыніла прыём і дастаўку заказаў у Белгарадзе і вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.