У Беларусі забаранілі паліць на чыгуначных вакзалах

У Беларусі забаранілі паліць на чыгуначных вакзалах

10 лістапада Беларуская чыгунка ўвяла забарону на паленне. Адгэтуль паліць можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Цяпер такія месцы ёсць на 19-ці беларускіх вакзалах: у Мінску, Гродне, Калінкавічах, Лунінцы, Брэсце, Віцебску, Полацку, Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах. 


Як паведамляе сайт АНТ, парушальнікам пагражае штраф ад 2 да 4 базавых велічынь.

Дарэчы, у Еўропе абмежаванні на паленне на вакзалах дзейнічаюць з пачатку 2000-х. Самы вялікі штраф парушальнікі плацяць у Германіі — да 1000 еўра.

Фота: wohnmobilabenteuer.blog.de

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі