У Беларусі яшчэ 9 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Большасць новых палітвязняў атрымала тэрміны за абразу Лукашэнкі ці прадстаўніка ўлады​
Большасць новых палітвязняў атрымала тэрміны за абразу Лукашэнкі ці прадстаўніка ўлады​

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек.  Гэта Аляксандр Гаўрыленка з Магілёва, асуджаны за каментар аб перастрэлцы ў мінскай кватэры і гібелі супрацоўніка КДБ (прысуджаны да двух гадоў калоніі); а таксама Аляксандр Нікалаеў, Сяргей Васільеў, Андрэй Каваленка, Мікалай Яромскі, Сяргей Сак, Вячаслаў Смірноў, Ягор Леўчык і Наталля Васілевіч.

Большасць з іх ужо асуджаныя. І большасць — толькі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ці прадстаўніка ўлады. Наталля Васілевіч і Ягор Леўчык— яшчэ пад следствам, але іх таксама абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.

Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 982.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі