Вы тут

У Беларусі выявілі яшчэ сотню карупцыянераў

БЕЛТА

У Беларусі выявілі новых карупцыянераў. Пра гэта ў пасланні народу і парламенту заявіў Аляксандр Лукашэнка. "На чарзе яшчэ сотня чалавек, даклалі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён не стаў удакладняць, што гэта за карупцыянеры і дзе яны працавалі. Але перад гэтым Лукашэнка згадаў пра "справу медыкаў" і абураўся колькасцю грошай і каштоўнасцяў, якія выявілі ў яе фігурантаў.

"Як мяне маці вучыла "Не бяры чужога", — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — І ўсё будзе нармальна, будзеш жыць на волі".