У Беларусі вырашаюць, хто не атрымае адтэрміноўку ад прызыву ў войска

У Беларусі вырашаюць, хто не атрымае адтэрміноўку ад прызыву ў войска

Міністэрства абароны Беларусі прапануе аптымізаваць адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую службу ў войска і службу ў рэзерве. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення, намеснік начальніка Генштабу Узброеных Сіл Аляксандр Шкірэнка. Ён адзначыў, што такіх катэгорый грамадзян у нашай краіне налічваецца 47. У той жа Расіі іх 22, ва Украіне — 30. Мінабароны спадзяецца, што колькасць адтэрміновак, найперш для працягнення адукацыі, будзе скарочана. Прапануецца, каб адтэрміноўка для працягнення адукацыі будзе прадастаўляцца толькі адзін раз.

"Акрамя таго, разглядаюцца пытанні абмежавання прыёму на дзяржаўную ці іншую службу грамадзян, якія не прайшлі вайсковую службу, не маючы на тое законных падставаў",цытуе словы генерал-маёра Шкірэнкі "Беларусь сегодня". Таксама можа быць прынятае рашэнне пра часовае абмежаванне права беларусаў на выезд з краіны ў выпадку, калі яны не з'явяцца "на мерапрыемствы па прызыве".

Намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі Мінабароны палкоўнік Дзяніс Фёдараў агучыў прапановы па льготах для тых, хто служыў у войску. Гэта — льготы пры паступленні і навучанні ва ўстановах адукацыі, перавага пры атрыманні жылля ў інтэрнаце, права на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ, перавага на залічэнне ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, права выбару падчас размеркавання, уключэнне часу тэрміновай вайсковай службы ў мінімальны працоўны стаж і г. д.

У Беларусі вырашаюць, хто не атрымае адтэрміноўку ад прызыву ў войска
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі