У Беларусі выпусцілі першую партыю каўбасы з бабра

У Беларусі выпусцілі першую партыю каўбасы з бабра

У Беларусі выпусцілі першую партыю каўбасы з бабра. Яе вырабіла невялікая прыватная кампанія, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на паляўнічы аддзел Міністэрства лясной гаспадаркі. Прадаваць гэтую каўбасу пакуль не будуць. 27 красавіка ў сталічным Палацы спорту на спецыялізаванай выставе “Паляванне і рыбалоўства” наладзяць яе дэгустацыю.

Адзначаецца, што да выставы вырабілі некалькі кілаграмаў каўбасы з бабра. Сыравяленая каўбаса, пакрытая натуральнай абалонкай, у адным выпадку мае дадатак аляніны, у іншым — дзікай качкі, у трэцім — курыцы. Мяркуецца, што ў далейшым каўбасу з бабра змогуць вырабляць мясакамбінаты па ўсёй краіне.

Пра тое, што ў Беларусі дазволілі вырабляць каўбасу з бабра, стала вядома ў студзені сёлета. Спецыялісты спасылаліся на тое, што баброў у нашай краіне шмат (каля 65 тысяч) і што мяса іх карыснае, яго называюць “далікатэсам для гурманаў”. Яно карыстаецца папулярнасцю ў рэстаранах Літвы і Польшчы (літоўцы ўжо цікавіліся магчымасцямі паставак згаданага мяса). Таксама заяўлялася, што ў Беларусі з мяса бабра будуць вырабляць тушонку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі