У Беларусі ўвядуць зніжку для пенсіянераў на праезд у электрычках

У Беларусі ўвядуць зніжку для пенсіянераў на праезд у электрычках

У Беларусі ўвядуць зніжку для пенсіянераў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Яна складзе 50% і будзе дзейнічаць з 1 траўня да 30 верасня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, якая адзначае, што падобнае рашэнне прымаецца штогод у перыяд сельскагаспадарчых прац. Пасажыру для набыцця квітка са зніжкай трэба прадставіць пенсійнае пасведчанне.

Зніжка для пенсіянераў не дзейнічае пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі) і пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі