У Беларусі ўводзіцца паручальніцтва пры памілаванні асуджаных

26 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №122, прыняты дзеля рэалізацыі зменаў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, паведамляе ягоная прэс-служба.

Ва ўказе ўдакладняецца парадак вызвалення асоб ад крымінальнай адказнасці па рашэнні кіраўніка дзяржавы. Таксама дакумент замацоўвае пакетны прынцып падачы хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Уводзіцца інстытут паручальніцтва пры памілаванні асуджаных. Паручальніцтвы аб законапаслухмяных паводзінах памілаванага змогуць даваць яго сваякі або людзі, якія добра яго ведаюць.

Новаўвядзенні набываюць моц 14 красавіка 2021 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.