У Беларусі ўведзены павышаныя ўвазныя пошліны на шырокі пералік тавараў

Увазныя пошліны на шырокі пералік імпартных спажывецкіх тавараў павышаныя ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.  Згодна з дакументам, тэрмінам на дзевяць месяцаў устаноўлены ўвазныя мытныя пошліны ў памеры 40% на мяса і харчовыя субпрадукты са свойскай птушкі. На віны вінаградныя натуральныя і дрожджы ўстаноўлена ўвазная мытная пошліна ў памеры 30%. На сметанковае масла і іншыя тлушчы і масла, вырабленыя з малака, малочныя пасты, крухмал, марожанае ўвазныя мытныя пошліны складуць 25%.

Новыя мытныя пошліны ў памеры 30% будуць дзейнічаць на адзенне, што ўвозіцца ў Беларусь, у тым ліку і на адзенне, якое было ва ўжыванні. Пошліна 25% устанаўліваецца на калготкі і жаночыя панчохі.

Новыя пошліны таксама ўстаноўлены на мыла (25%) і санітарна-тэхнічныя вырабы (30%).

У групе тавараў, якія закрануў новы указ прэзідэнта, апынуліся бытавая тэхніка і будматэрыялы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі