Вы тут

У Беларусі ўрэгулююць парадак прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг

Фота: Fotolia

У Беларусі ўрэгулююць парадак прадастаўлення насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг. З гэтай мэтай, паводле распараджэння прэм'ер-міністра Андрэй Кабякова, створана міжведамственная рабочая група. Яе кіраўніком стаў Уладзімір Калтовіч, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, Мінэканомікі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, "Мінскэнерга", "Белпаліўгазу" ды "Мінскаблгазу", інфармуе прэс-служба Саўміна.

Міжведамственная рабочая група павінна выпрацаваць і ўнесці ва ўрад да 1 сакавіка 2017 года прапановы па рэалізацыі ўзгодненай дзяржаўнай палітыкі па шэрагу пытанняў. Гэта і вызначэнне парадку аказання людзям, якія жывуць у шматкватэрных жылых дамах, камунальных паслугаў па гарачым водазабеспячэнні і цеплазабеспячэнні, вызначэнне крыніц фінансавання і парадку кампенсацыі выдаткаў арганізацый, якія ажыццяўляюць ўлік, разлік і налічэнне насельніцтву платы за дадзеныя паслугі. Больш падрабязна гл. тут.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі