У Беларусі ўпершыню правялі аперацыю па адначасовай перасадцы сэрца і лёгкіх

У Беларусі ўпершыню правялі аперацыю па адначасовай перасадцы сэрца і лёгкіх

У Беларусі ўпершыню праведзена аперацыя па адначасовай трансплантацыі сэрца і лёгкіх. Гэтае дасягненне беларускіх хірургаў называюць сенсацыйным, інфармуе тэлеканал АНТ.

Як паведаміў дырэктар РНПЦ "Кардыялогія", галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандр Мрочак, унікальная дзевяцігадзінная аперацыя была выкананая 2 лістапада ў Мінску брыгадай прыкладна з дваццаці лекараў пад кіраўніцтвам акадэміка Юрыя Астроўскага.

Аперацыю зрабілі 32-гадоваму мужчыне, які мае прыроджаны парок сэрца, што прывёў да высокай лёгачнай гіпертэнзіі. Як адзначае БелаПАН, ён паступова ідзе на папраўку.

У Беларусі на сённяшні дзень у спісе чакання на трансплантацыю комплексу сэрца-лёгкія або лёгкіх з карэкцыяй пароку клапанаў сэрца знаходзіцца 15 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі