У Беларусі сёння адзначаюць Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

29 кастрычніка прадстаўнікі грамадскасці адзначаюць Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Ён быў заснаваны грамадскім аргкамітэтам па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінізму ў памяць аб падзеях 70-гадовай даўніны.
У 1937 годзе, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, карнымі органамі ў адным толькі Мінску было знішчана каля 100 нявінных людзей, выбітных дзеячаў Беларусі. Сёння ва ўрочышча Курапаты прадстаўнікі грамадскага аргкамітэта правядуць памятныя мерапрыемствы.

Напярэдадні ва ўрочышчы былі адноўленыя Крыж пакутаў і "лава Клінтана", у Мінску адкрылася мастацкая выстава і адбыліся прэзентацыі трох літаратурных выданняў, прысвечаных ахвярам рэпрэсій.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі