У Беларусі стаўку валютнага падатку на біржавыя аперацыі зменшылі да 0%

Падатак на біржавыя аперацыі для набыцця валюты ў Беларусі будзе абнулены з 8 студзеня. Адпаведную пастанову ў аўторак прыняў Савет міністраў. У адпаведнасці з дакументам, падпісаным прэм'ерам Андрэем Кабяковым, з заўтрашняга дня будзе ўстаноўленая стаўка падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў памеры 0%.

Нагадаем, з 20 снежня ў Беларусі дзейнічаў 30% збор з продажу валюты. Аднак 30 снежня ён быў зніжаны да 20%, а з 6 студзеня — да 10%. Мэтай увядзення збору было спыненне валютнага ажыятажу сярод насельніцтва. Варта адзначыць, што на валютных таргах 5 студзеня курс долара вырас адразу на 840 рублёў, 6 студзеня — яшчэ на 60.


Інфармацыя пра зніжэнне Саўмінам да 10% стаўкі падатку на біржавыя аперацыі па пакупцы замежнай валюты з'явілася 5 студзеня. Неўзабаве пасля гэтага Нацбанк паведаміў пра такое ж зніжэнне камісійнага збору пры пакупцы валюты насельніцтвам. Пакуль на сайце Нацыянальнага банка няма інфармацыі пра абнуленне.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі