5 студзеня долар падаражэў на 840 рублёў, еўра — на 770

У панядзелак, 5 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Курс долара вырас адразу на 840 рублёў — з 11900 да 12740 рублёў. Курс еўра вырас на 770 рублёў — да 15230. Курс расійскага рубля па-ранейшаму складае 207 рублёў, таргі не праводзіліся з-за выхаднога дня ў Расіі.

Нагадаем, у сераду, 31 снежня, курс долара вырас з 11850 да 11900 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 214,5 да 207 рублёў. Курс еўра вырас на 80 рублёў — да 14460.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі