У Беларусі ў СІЗА і калоніях больш не прымаюць каранцінныя перадачы

У Беларусі ў СІЗА і калоніях больш не прымаюць каранцінныя перадачы

У Беларусі ў СІЗА і папраўчых калоніях больш не прымаюць каранцінныя перадачы, паведамляюць правабаронцы і сваякі затрыманых (пакуль дакладна невядома, ці датычыць гэта ўсіх месцаў зняволення ў нашай краіне). Раней вязням можна было перадаваць штомесяц дадаткова да 10 кілаграмаў садавіны і гародніны.

Адміністрацыя мінскага СІЗА № 1 спасылаецца на "стабілізацыю эпідэміялагічнай сітуацыі па каранавіруснай інфекцыі". Новаўвядзенне пачало дзейнічаць 1 чэрвеня.

У Беларусі ў СІЗА і калоніях больш не прымаюць каранцінныя перадачы
Фота з Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі