У Беларусі распрацоўваецца адразу дзве мадэлі электрамабіляў

У Беларусі распрацоўваецца адразу дзве мадэлі электрамабіляў

У Беларусі з'явіцца адразу дзве мадэлі электрамабіляў. Адна распрацоўваецца на базе завода "БелДжы", другая — малабюджэтная — у Аб'яднаным інстытуце машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта са спасылкай на дырэктара інстытута Алега Елавога піша "СБ — Беларусь сегодня". 

"Другі варыянт — гэта, скажам, кар для садова-паркавых зонаў, — распавядае Алег Елавы. — З яго з часам можа вырасці недарагі гарадскі электрамабіль. Скажам, для сервісных службаў: таксі і дастаўкі, пошты. У перспектыве ён можа стаць службовым аўтамабілем арганізацый".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі