У Беларусі прызначаны новы кіраўнік тэрытарыяльнай абароны

У Беларусі прызначаны новы кіраўнік тэрытарыяльнай абароны

У Беларусі прызначаны новы начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснік начальніка Генштабу Узброеных сіл. Ім стаў палкоўнік Андрэй Пасека, які дагэтуль быў намеснікам начальніка. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня. Дагэтуль тэрытарыяльнай абаронай кіраваў генерал-маёр Сяргей Дудко. Лукашэнка яго вызваліў ад гэтай пасады, інфармуе БЕЛТА.

Сістэма тэрытарыяльнай абароны ў нашай краіне пачала стварацца 16 гадоў таму. У 2011-м з'явілася ўпраўленне тэрытарыяльнай абароны. Роля “партызанаў” у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі рэзка вырасла пасля “гібрыднай вайны” ва Украіне. Аснову тэратарыяльнай абароны складаюць вайсковыя часткі, якія фармуюцца мясцовымі ўладамі ў абласцях і раёнах. У апошнія гады ідзе праца над павышэннем баявых магчымасцяў гэтых фармаванняў. Прыярытэтным накірункам развіцця тэрытарыяльнай абароны стала практычная падрыхтоўка яе ўдзельнікаў. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі