Вы тут

У Беларусі прыкметна вырасла рублёвая маса

За год у Беларусі прыкметна павялічылася доля наяўных грошай у абароце / Фота з сацсетак

Аб'ём рублёвай масы ў Беларусі за год павялічыўся на значныя 20,5%, піша рэсурс banki24.by. Ён адзначае, што гэта найбуйнейшы гадавы прырост грашовай масы за 25 месяцаў. За год рублёў зрабілася больш на 4,3 млрд.  

Пры гэтым істотна вырасла доля наяўных грошай у абароце. Колькасць кэша на руках у людзей у красавіку 2022 да красавіка 2021 года павялічылася на 32,9%. Такога не было з лістапада 2017 года.

Журналісты выдання таксама адзначаюць, што істотна скарацілася валютная частка грашовай масы. Людзі прадаюць даляры і еўра — наяўныя і тыя, што былі ва ўкладах, — і сыходзяць у рублёвы кэш або на рублёвыя карт-рахункі.  Рэкорд па суме валютных укладаў фізічных асоб (у USD-эквіваленце) адзначаўся ў кастрычніку 2015 года. З тых часоў гэтая сума скарацілася на 4,172 млрд USD. У адсоткавым выражэнні гэта значыць, што беларусы забралі з банкаў 53,3% валютных укладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.