Вы тут

У Беларусі прапануюць унесці ў заканадаўства тэрміны "fake" і "deepfake"

Аляксандр Карлюкевіч / Еўрарадыё

У Беларусі прапануюць унесці ў заканадаўства тэрміны "fake" і "deepfake". З такой прапановай выступіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, інфармуе БЕЛТА. Тэрмін "fake" абазначае непраўдзівую навіну, а "deepfake" — відэападробку.

Карлюкевіч лічыць, што згаданую тэму трэба абмяркоўваць у парламенце ў кантэксце забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Беларусі. На першым этапе збіраюцца ацаніць "маштабы з'явы" і патэнцыйныя пагрозы.

"Калі мы сёння не падрыхтуемся да гэтага, то заўтра можам спазніцца", — сказаў міністр інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.