Вы тут

У Беларусі перастаў адчыняцца сайт "Карта гвалту"

На сайце можна было падзяліцца ўласнай гісторыяй

У Беларусі перастаў адчыняцца сайт анлайн-праекта "Карта гвалту". Нельга яго адкрыць і з-за мяжы. Верагодна, сайт адключылі. 

Праект "Карта гвалту" быў створаны для дапамогі дзяўчатам, якія сутыкнуліся з гвалтам. На сайце можна было падзяліцца ўласнай гісторыяй, а таксама атрымаць кансультацыю ад юрыста або псіхолага (ананімна і бясплатна).

Напярэдадні стала вядома, што ў Мінску затрымалі 30-гадовую Дар'ю Царык, дырэктарку арганізацыі "Геном" (яна дапамагае людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі). Царык уваходзіць у праўленне арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Яе асудзілі на 8 сутак арышту. У Дар'і Царык і іншых кіраўніц "Радзіславы", іх сваякоў прайшлі ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.